Игорь Ледник: Адкрыты ліст да Лукашэнкі – Нахрена беларусам твой “саюз”?

25 год таму ты з Кучмай атрымаў для Беларусі з Украінай гарантыі бяспекі ад Расеі, Вялікабрытаніі і ЗША па Будапешцкім мемарандуме (БМ) за адмову ад ядзернай зброі (ЯЗ).

Гарантыі бяспекі па БМ для Украіны.
Гарантыі бяспекі па БМ для Беларусі.
Што мы маем сёння? Кучма падпісаў “менскія пагадненні” на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па БМ, а ты на шкоду ім жа цягнеш Беларусь у твой “саюз” з Расеяй, акупаваўшай Крым.
Пасля падпісання 8-9 снежня “паглыбленага саюза” і “МЕНСКА па Штайнмаеру” у сусветнай практыцы будзе створаны прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адзін з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па БМ. Беларусы ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам РФ будуць абараняць "саюзны" Крым. Ты разумееш, што гэта будзе поўны капец!?
Ты нядаўна сатрасаў паверта: “Нахрена патрэбны такі саюз?” (бачыш, як цябе адсочвае аўдыторыя Крым.Реалии?). Для беларусаў ён пагроза – кропка, а вось як саскочыць зараз табе з "саюзнай" пастцы, якую ты стварыў сам для сябе 8 снежня 1999 года, я падкажу.
Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай з нагоды 25-й гадавіны падпісання БМ прыняў заяву “Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі з украінскім Крымам у яе складзе”. Мы просім Сакратарыят ААН скасаваць рэгістрацыю “саюзнага дагавора” паміж Расеяй і Беларуссю (рэг. № 36929 ад 1 верасня 2000 года, сертыфікат), які супярэчыць абавязацельствам Беларусі, ускладзеных на яе Статутам ААН яшчэ далёка да твайго нараджэння. З 18 сакавіка 2014 года ў тваім “саюзе” украінскі Крым, таму, будзь упэўнены, скасуюць 100%.
Ты сёння, у гэты юбілейны для Беларусі дзень, тэлефануеш Пуціну і кажаш – Валодя, прабач, мой “народзец” адкапаў у ААН БМ за маім подпісам, а ён жа, як ты разумееш, перабівае ўсялякія нашыя з табой “дагаварнякі”.
Прыпускаю, што ты адмахнешся ад маёй прапановы, як заўсёды зробіш гэта “па-сялянскі” – гэта ўсё херня! Тлумачу папулярна табе і ўсім, што гэта далёка не херня!
Ведаеш, чым адрозніваюцца “венскія” гарантыі ад “будапешцкіх”? У 1955 годзе гарантыямі бяспекі Аўстрыі быў статус краінаў-падпісантаў – пераможцы ў Другой сусветнай вайне, а гарантыі бяспекі па БМ заснаваныя на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. То бок, сваёй адмовай ад ЯЗ ў абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь, акрамя ўзмацнення міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, увязалі іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.
Калі расейскія “іскандэры” дзесьці там у Крыме, гэта не надта бянтэжыць Захад. А ўяві сабе, што будзе, калі яны з’явяцца ў Беларусі на “саюзнай” мяжы з НАТА? Каб не запрацаваў артыкул 5 Альянсу, напоўніцу запрацуюць гарантыі па БМ. І тут весь свет узгадае табе, што ты да гэтага часу пры ўладзе выключна дзякуючы парушэнню Расеяй БМ у лістападзе 1996 года, калі ты пазбег імпічменту і з расейскай дапамогай зруйнаваў канстытуцыйны лад краіны.
Але сённяшні стан – не цунг-цванг для цябе! 25 год таму дзякуючы твайму подпісу пад БМ Беларусь была ўведзена ў міжнародную сістэму ядзернай бяспекі. І я цешуся з гэтага фотаздымка з бел-чырвона-белым сцягам і ганаруся, што я беларус!
Мы маем годнасць! І яна гарантыя бяспекі Беларусі! Мы ніколі не дазволім табе нас уцягнуць у супрацьстаянне з украінцамі праз твой “саюз” з расейцамі!
Калі ж ты падпішаш нешта з Пуціным там “саюзнае” на шкоду БМ (пра нікчэмнасць твайго подпіісу ад імя Беларусі я ўжо не кажу), палітыка непрызнання "саюзнай дзяржавы" з украінскім Крымам, падтрыманая Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) зваротам у ААН і зацверджаная ў бліжэйшы час Усебеларускім Кангрэсам у абарону незалежнасці Беларусі стане падставай для міжнароднай супольнасці ўвядзення такой санкцыйнай палітыкі за разбурэнне табой з Пуціным рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі, якой да гэтага часу свет ніколі не зазнаваў.
Таму, падумай яшчэ раз, нахрена табе і беларусам твой “саюз”! Твае гарантыі бяспекі і бяспекі Беларусі ў Будапешцкім мемарандуме!
Зараз Украіне паўстае Руху Опору Капітуляції супраць “МЕНСКА па Штайнмаеру”. З ягоным пашырэннем на Беларусь будзе пастаўлен крыж і на тваіх дамовах з Пуціным!
І напрыканцы асабістая ад мяне да цябе просьба! Дай загад аднавіць правы ўласнасці дзяржавы, у абарону якіх я, бізнесовец, трымаў галадоўку ў турме. Справа № 330933, пракурор у судзе адмовіўся ад абвінавачванняў на карысць дзяржавы! Докі тут, у артыкуле ў абарону прадпрымальніка – #злодзей_не_кныровіч.
Першакрыніца: Беларускі партызан