Ігор Лєднік: правозахисник, Сьогодні опозиція у Білорусі – увесь білоруський народ
Обновлено: 21 авг. 2020 г.

Калі двадцаць год таму Лукашэнка па-за судом караў смерццю вядомых палітыкаў, шэраговыя беларусы не маглі сабе нават ўявіць, што часам і да іх дайдзе чарга. Я патрабаваў ад ЦВК не рэгістраваць Лукашэнку з-за спраў зніклых палітыкаў – вынікі адмовы мы сёння назіраем у турмах, моргах і лекарнях. Читайте також: Хроніки протестів у Білорусі: перші дні після виборів у державі (фото, відео) Пратэстны рух у Беларусі ачоляць адданыя Канстытуцыі-1994 палітыкі, якія разглядаюць так званы «рэферэндум» 1996 года, як захоп і ўтрыманне Лукашэнкам улады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людей. Гэтае крымінальнае злачынства дасюль доўжыцца ў часе.
На гэтых пазыцыях стаіць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), сябрам якой я з’яўляюся разам з Міхаілам Пастуховым, былым суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, які ў 1996 годзе да апошняга стаяў за імпічмент Лукашэнкі.
– Чи може Тихановська, яка відзначилася своїми діаметрально протилежними заявами, стати лідеркою опору режиму Лукашенка?
– Святлана Ціханоўская стала трыгерам пратэсту. Рэжым пралічыўся ўключыўшы хатню гаспадыню ў свой сцэнар «пераабрання» Лукашэнкі. Я б на яе заявы асобай увагі не звяртаў, а больш сканцэтраваўся на сцэнары Крамля па замене з яе дапамогай Лукашэнкі на свайго стаўленіка у выпадку, калі беларусы праз страйк дамогуцца пазачарговых выбараў і краіну узначаліць, напрыклад, прарасейскі Валеры Цапкала, які ў Кіеве на розных эфірах распавядае пра «грамадзянскі канфлікт» ва Украіне. Читайте також: Протести у Білорусі: «Майдан в екзилі» і чому мовчить Захід – Чи є сьогодні єдиний центр координації дій протестувальників? Якщо так, то хто входить до нього і як він діє? – 17 жніўня выйшла навіна пра стварэнне Каардынацыйнай рады Ціханоўскай, якая мае «забясьпечыць пераход улады ў Беларусі» па расейскім сцэнары.
Нацыянальна ж свядомыя беларусы падтрымліваюць кампанію па адхіленні Лукашэнкі ад улады на падставе Канстытуцыі-1994, якую мы запусцілі з вядомым у Беларусі бізнесоўцам, былым палітвязням Міколай Аўтуховічам. Да рэчы, 27 ліпеня, у сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі, маскоўскі офіс Фэйсбуку павыдаляў усе пасты пра кампанію і заблакаваў магчымасць размяшчаць інфармацыю з сайта Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў), які вядзе інфармацыйнае суправаджэнне кампаніі.
– Ви сказали: «У результаті прийняття Конституції 1996 року Президент Республіки Білорусь Олександр Лукашенко захопив державну владу в Республіці Білорусь».
Поясність, будь ласка, цю цитату?
– Пасля рэферэндуму-1996 дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання стварылі Спецыяльную камісію па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, якую ўзначаліў Віктар Ганчар. 19 верасня 1999 года дэпутаты ВС-13 павінны былі прыняць Пастанову «Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь». Каб гэтага не адбылося, Віктара Ганчара з ягоным сябрам бізнесоўцам Анатолям Красоўскім 16 верасня гвалтоўна выкралі і забілі. Сьогодні опозиція у Білорусі – увесь білоруський народ, – правозахисник Ігор Лєднік – Чи можливий у Білорусі український сценарій Майдану? І чи не існує загрози, коли на допомогу Лукашенку прийде Путін зі своїми військами?
– У нас іншы сцэнар – Беларусь ахапіў агульнанацыянальны страйк і Еўрасаюз ужо заявіў аб фінансавай падтрымцы рабочых, якая будзе ісці ў пакеце з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. На Беларусь зараз завязана праблема рэгіянальнай бяспекі і тут вельмі значную ролю можа адыграць Украіна.
Справа ў тым, што пасля смерці Ганчара 8 снежня 1999 года Лукашэнка падпісаў «саюзную дамову» з РФ, скасаванне рэгістрацыі якой у Сакратарыяце ААН ініцыявала БСДП (Грамада) – з 18 сакавіка 2014 года ў «саюзнай дзяржаве» акупаваны Расеяй украінскі Крым. Пуцін з Лукашэнкам сваім «саюзам» разбураюць рэжым бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і сёння ен надае ім падставы ўвесці ў Беларусь расейскія войскі. Яшчэ 11 чэрвеня ад нашай партыі накіраваная пропанова кансультацый з ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме. На жаль, афіцыйны Кіеў дасюль не падтрымаў нас, цудоўна ведаючы пры гэтым, што з траўня мінулага году за маёй ініцыятывай адкрытае крымінальнае справаводства па ч.1 арт.111 КК Украіны па палітыцы «безальтэрнатыўнага МЕНСКА», якая ажыццяўляецца на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па Мемарандуме. У такіх абставінах і пры такой салідарнасці ўкраінцаў з беларусамі супраціў імперскім памкненням Расеі праз акцыі пратэсту можа ахапіць і Украіну.
Оксана ДУДАР Дивись.info